Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Веселые старты

Дата: 30 ноября 2018 в 15:59, Обновлено 30 ноября 2018 в 16:53
Автор: Васько С. Г.
858 просмотров

Нішто так не збліжае педагогаў і дзяцей, як сумесныя святы і забавы. Менавіта таму ў нашай установе стала традыцыяй правядзенне сумесных з педагогамі, бацькамі, аднагодкамі спартыўных святаў.
30 лістапада 2018 года адбылося спартыўнае свята «Вясёлыя старты».

Вялікая каштоўнасць кожнага чалавека - здароўе. Вырасціць дзіця моцным, здаровым – гэта жаданне бацькоў і адна з вядучых задач дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад «13 г. Смаргоні".

Лепшая прапаганда здаровага ладу жыцця - гэта заняткі фізкультурай і спортам. Фізкультура - крыніца сілы і здароўя, развівае смеласць, рашучасць, прышчапляе пачуццё калектывізму, дысцыпліны, а галоўнае - волю да дасягнення мэты.

На старт выйшлі 2 каманды: "кропелькі і «праменьчыкі", кожная з якіх складалася з аднаго з бацькоў, 1 педагога і 12 дзяцей. Тут не важны быў ні ўзрост, ні фізічная падрыхтоўка. Ключавая ўмова ўдзелу - быць прыхільнікам здаровага ладу жыцця.

Праграма "Вясёлых стартаў" была даволі насычанай. Першым заданнем было прывітанне каманд. Яно было бадзерым і рыфмаваным. Камандам былі прапанаваны займальныя, часам вельмі няпростыя конкурсы з бегам, скачкамі на мячах, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя навыкі. Усе этапы гэтага займальнага спаборніцтвы праходзілі ў напружанай барацьбе. Балельшчыкі і гледачы сачылі за ходам падзей і вельмі перажывалі.

Спартыўны запал і жаданне дамагчыся перамогі для сваёй каманды захоплівалі дзяцей настолькі, што яны не заўважалі таго, што адбываецца вакол. Усе стараліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі.

У зале панавалі смех, шум і весялосць. Усе былі шчаслівыя! А шчаслівыя ад захаплення вочы дзяцей-лепшая ўзнагарода ўсім арганізатарам свята.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.