Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Далучаем дзяцей да роднай мовы

Дата: 21 ноября 2018 в 14:54, Обновлено 19 января 2019 в 10:19
Автор: Васько С. Г.

          Адной з найбольш знамянальных падзей для нашай ўстановы дашкольнай адукацыі стала адкрыццё кутка “Беларуская хатка”.

Ідэя стварэння такога кутка нарадзілася нядаўна.

Была праведзена вялікая работа па афармленні інтэр’ера, зборы экспанатаў і розных гістарычных звестак.

Міні-куток “Беларуская хатка” створаны для азнаямлення выхаванцаў з культурай і побытам беларускага народа. Гэты музей незвычайны, тут можна не толькі глядзець на экспанаты, але і браць іх у рукі, разглядаць. Як вядома, нагляднасць з’яўляецца магутным сродкам уздзеяння на ўспрыманне, таму для выхаванцаў важна паказаць пэўныя наглядныя прыклады.

Адной з асноўных задач нашай установы з’яўляецца маральна-патрыятычнае выхаванне выхаванцаў. Неабходна далучаць іх да культуры свайго народа, паколькі зварот да спадчыны выхоўвае павагу, гордасць за зямлю, на якой жывеш. 

Экспанаты кутка збіралі разам — выхаванцы, бацькі і педагогі. У асноўным яны былі прывезены з вёсак Ашмянскага раёна, дзе жывуць родныя некаторых супрацоўнікаў установы і бацькоў (законных прадстаунікоў выхаванцаў). Гэта розныя старадаўнія прадметы: збанкі для падрыхтоўкі ежы, калаўрот, прас, печ, маслабойка, засланы абрусам стол, гліняны посуд, вышываныя ручнікі, сельскагаспадарчыя інструменты для працы.

У кожнай групе створаны этнакуткі, дзе ўтульна размешчаны драўляныя, цагляныя, ільняныя, саламяныя вырабы, фотаальбомы беларускай народнай творчасці.

На дадзены момант па запытах бацькоў створаны і паспяхова працуюць 6 беларускамоўныя групы. У дадзеных групах адукацыйны працэс, зносіны супрацоўнікаў як з дзецьмі, так і з іх законнымі прадстаўнікамі, ажыццяўляюцца пераважна на беларускай мове.

Кожны педагог імкнецца стварыць утульнае асяроддзе для маленькіх беларусаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.