Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мая Радзіма - Беларусь

Дата: 6 февраля 2018 в 13:58, Обновлено 21 января 2019 в 08:12
Автор: Васько С. Г.

     

Для большасці дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, мець зносіны з навакольнымі, з'яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых, а цяпер і ва ўстанове дашкольнай адукацыі, на асобных занятках або на працягу дня - у залежнасці ад маўленчага рэжыму ўстановы. Маўленчае развіццё дзіцяці дашкольнага ўзросту характарызуецца рецептыўным і ў пэўнай ступені рэпрадуктыўным двухмоўем, г. зн. успрыманнем і разуменнем беларускай мовы і прайграваннем некаторых яе элементаў. Беларуская мова для беларускіх дзяцей ўсведамляецца ў грамадстве як родная мова, на аснове якой ажыццяўляецца іх нацыянальна-культурная сацыялізацыя.

Далучэнне выхаванцаў да беларускай культуры і мовы прасочваецца ва ўсіх раздзелах гадавога плана ўстановы: у рабоце з педагагічным калектывам, з дзецьмі і іх законнымі прадстаўнікамі. У кожнай групе оформлены куткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у якіх размешчана літаратура беларускіх аўтараў, нацыянальная сімволіка, лялькі з саломкі, гліняныя цацкі, кнігі аб родным горадзе Смаргонь, аб гарадах Беларусі.

У нашай установе дашкольнай адукацыі ўведзены адзіны дзень зносін на беларускай мове - кожны панядзелак месяца. На працягу ўсяго дня выхаванцы размаўляюць на роднай мове.

Па папулярызацыі беларускай мовы мы выкарыстоўваем такія формы работы з дзецьмі, як гульні-заняткі, каляндарныя народныя святы і забавы, выставы малюнкаў выхаванцаў, вырабаў з прыроднага матэрыялу, чытанне казак, выраб куткоў патрыятычнага выхавання, спевы народных песень, тэатралізацыі беларускіх народных казак і інш.

Фарміраванне груп з беларускай мовай навучання ажыццяўляецца ва ўстанове дашкольнай адукацыі кожны год згодна з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.