Хлопчыкі і дзяўчынкі знаёмяцца з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства ў нашай краіне. Даведваюцца, што свята набыло агульнанацыянальны статус, стала значнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі.
Яны адказваюць на пытанні займальнай віктарыны па старонках гісторыі беларускага пісьменства.
Самы цікавы момант - падарожжа ў мінулае буквара. У сталіцы Беларусі праходзіла цудоўная выстава, прысвечаная 400-годдзю «Буквара». Фотаздымкі з гэтай выставы вельмі ўразілі дзяцей старэйшых груп.
Асноўная ідэя пазнавальнай хвілінкі – гэта беражлівыя захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, прапаганда нацыянальных культурных традыцый, паказ іх узаемасувязі са славянскімі вытокамі і з сённяшнім днём.